З кожным месяцам усё больш палякаў цікавяцца арэндай або пакупкай аўтадамоў ці жылых прычэпаў.
Эксперт у сферы ІТ-індустрыі, а прыватна аматар аўтадамоў, Міхал Бялок запэўнівае, што адпачынак, праведзены ў «дому на колах», ёсць выдатнай альтэрнатывай адпачынку ў гатэлях ці пансіянатах.
- Караванінг дае пачуццё свабоды, без розніцы ці гэта аўтадом, ці жылы прычэп. Затрымацца можна ўсюды, не забываючы, што трэба мець запасы вады ды электраэнергіі, і не парушаць законы.
Эксперт дадае, што адпачынак у аўтадоме магчымы ў любым рэгіёне Польшчы. Можна знайсці цікавыя месцы як на беразе мора, так і ў гарах.
- Кэмпінгаў шмат як на Поўначы, дзе можна выбраць месца непасрэдна на беразе мора, так і ў гарах. Ёсць кэмпінгі ў самым сэрцы Закапанэ. Як не будзе месца на кемпінгах, можна затрымацца дзе заўгодна, хаця б на паркоўцы.
Караванінг – гэта не толькі спосаб правесці вольны час, – падкрэслівае адмысловец. Гэта грамада, якая дзеліцца досведам ды ўражаннямі з паездак на аўтадоме.
Адпачынак у прычэпе альбо «катэджы на колах» гадамі карыстаўся вялікай папулярнасцю ў скандынаўскіх краінах, а таксама ў Італіі і Францыі.
Да нядаўняга часу кемпінг у Польшчы асацыяваўся з камуністычнай эпохай і самым танным адпачынкам. Пандэмія паказала, што гэта зусім не так. Адпачынак у аўтадоме – адна з больш бяспечных форм адпачынку.
ПР/юл